На Магілёўшчыне збіраюцца выпускаць амерыканскую сельгастэхніку John Deere

На Магілёўшчыне збіраюцца выпускаць амерыканскую сельгастэхніку John Deere

Магілёўская вобласць і амерыканская кампанія Brandt Holdings Company маюць намер стварыць у Беларусі магутнасці па вытворчасці сельгастэхнікі, паведаміў журналістам старшыня абласнога камітэта эканомікі Руслан Страхар.

Афіцыйная дэлегацыя Магілёўскай вобласці наведала 12-17 верасня некалькі штатаў ЗША: Паўночную Дакоту, Вісконсін, Нью-Джэрсі. Дэлегацыю ўзначальваў першы намеснік старшыні аблвыканкама Алег Чыкіда. Дэлегацыя правяла сустрэчы з прадстаўнікамі розных кампаній, занятых у сельскай гаспадарцы. Адбыліся перамовы ў кампаніі Brandt Holdings Company, якая займаецца вытворчасцю сельскагаспадарчай і будаўнічай тэхнікі і якая ўваходзіць у холдынг John Deere.

"З віцэ-прэзідэнтам ішла гаворка пра тое, каб рэалізаваць супрацоўніцтва на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Гэта можа выяўляцца ў стварэнні сэрвісных і дылерскіх цэнтраў па прасоўванні прадукцыі John Deere. Таксама ішла гаворка аб стварэнні сумесных прадпрыемстваў у Магілёўскай вобласці па выпуску пэўнай наменклатуры тэхнікі, у тым ліку прычапной і навясной сельгастэхнікі, якая ў Рэспубліцы Беларусь не выпускаецца", ― цытуе Страхара агенцтва БелаПАН.

Ён адзначыў, што была дасягнутая дамоўленасць аб візіце кіраўніцтва кампаніі Brandt Holdings Company ў Магілёўскую вобласць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі