На Магілёўшчыне ў склад участковых выбарчых камісій не патрапіў ні адзін дэмакрат

На Магілёўшчыне ў склад участковых выбарчых камісій не патрапіў ні адзін дэмакрат

У складзе 782 сфарміраваных на тэрыторыі вобласці выбарчых участкаў палітычныя партыі будуць прадстаўляць праўладныя Камуністычная партыя Беларусі, а таксама Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці.


У той самы час на Магілёўшчыне ад кампаніі назірання за выбарамі “Права выбару-2015” шляхам вылучэння ад палітычных арганізацый дэмакратычнай скіраванасці а таксама шляхам збору подпісаў вылучалася ў склад участковых выбарчых камісій 52 чалавекі. Найбольшую колькасць вылучыла мясцовая арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыя ("Грамада") — 10 чалавек, аднак адпаведны "кастынг" не прайшоў ніхто з вылучэнцаў.


Сітуацыю з уваходжаннем у склад участковых выбарчых камісій каментуе праваабаронца, а таксама доўгатэрміновы назіральнік за выбарамі Аляксей Колчын:


Тым, хто не быў уключаны ў склад участковых выбарчых камісій, былі выстаўлены такія прэтэнзіі — не маюць досведу працы ў складзе камісій, нідзе не працуюць. У дачыненні да трох грамадзян сказалі, што яны сталага ўзросту. Дастаткова смешна гучаць словы што няма досведу працы ў камісіях, таму што па словах гэтага ж чыноўніка, 22% складаюць новыя члены гэтых камісій. Відавочна, што камісіі падкантрольныя, і тут ніякіх сюрпрызаў няма”.


Другі праваабаронца Барыс Бухель паведамляе, што ніхто з забракаваных кандыдатаў на ўваходжанне ў склад участковых выбарчых камісій не стаў судзіцца з чыноўнікамі.
Чаму? Паводле яго словаў, людзі проста не вераць у тое, што пры гэтай дзяржаўнай сістэме можна дабіцца праўды, таму і колькасць вылучэнцаў у камісіі ад дэмакратычнага лагера вельмі неістотная. Мінулыя гады паказвалі, што ўлада ні ў якім разе не жадае пускаць апазіцыю ва ўчастковыя камісіі. У гэтым годзе яна зрабіла тое ж самае.


Прагрэсу няма — пагаршэнне ёсць. На мінулых выбарах хоць некага часам прапускалі, а цяпер абсалютны нуль — нікога не ўключылі”, — заявіў Барыс Бухель.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі