Вы тут

На мадэрнізацыю прадпрыемства ў Наваполацку патрабуецца $500 млн

"Палімір" / vitvesti.by

На мадэрнізацыю наваполацкага прадпрыемства "Палімір" плануецца інвеставаць $500 млн. Гэтая лічба прагучала на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама, паведамляе vitvesti.by.

Па словах старшыні Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрыя Дзямідава, паколькі ў свеце скарачаецца выкарыстанне светлых нафтапрадуктаў у якасці паліва, стаўку могуць зрабіць на хімічную вытворчасць. Таму мадэрнізацыя "Паліміра" стала вельмі актуальнай. Між іншым, гаворка ідзе пра ўдасканаленне вытворчасці этыленпрапілена. Дзямідаў кажа, што ёсць патэнцыйныя інвестары. Рыхтуецца тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне праекту.

"Палімір" уваходзіць у склад прадпрыемства "Нафтан".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.