На Лідчыне знайшлі схованку са зброяй "чорных капальнікаў"

Схованку са зброяй "чорных капальнікаў" знайшлі ў лесе каля вёскі Бароўка на Лідчыне супрацоўнікі дзяржбяспекі.  Там знаходзіліся абрэз стрэльбы Мосіна, наган, самаробны пісталет, выраблены з нямецкага аўтамата МП-40, пісталет ТТ і ракетніца. Гэты арсенал перададзены ў лідскую міліцыю.

Цяпер праваахоўнікі шукаюць гаспадара схованкі і яе начыння, паведамляе газета "Рэспубліка"