На Ленінградскай АЭС адбылася аварыя, мясцовыя жыхары ў паніцы

На Ленінградскай АЭС адбылася аварыя, мясцовыя жыхары ў паніцы

18 снежня на другім энергаблоку Ленінградскай АЭС адбыўся разрыў трубкі на дэаэратарнай ўстаноўцы. Як паведамляе мясцовы сайт fontanka.ru, над будынкам узнялося вялікае воблака пары. Усіх работнікаў адпусцілі дадому.

Эколагі меркавалі, што выкід пары мог быць радыеактыўным. Аднак замеры радыяцыі 19 снежня не выявілі перавышэння натуральных значэнняў у наваколлі. Вымярэнні вырабляліся на шасці маршрутах, асаблівая ўвага надавалася месцам масавага збору людзей.

Эколагі пацвердзілі заявы ўладаў, аднак гэта не супакоіла мясцовых жыхароў. Як перадае Радыё "Свабода", у прыгарадзе Санкт-Пецярбургу Сасновым Бары людзі скупляюць у аптэках ёд і масава пакідаюць горад. Яны не вераць заспакаенням чыноўнікаў і параўноваюць сытуацыю з Чарнобылем.

Фота: fontanka.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі