На Латвію ўпаў радыеактыўны метэарыт (Відэа)

У нядзелю ўвечары ў раёне латвійскага горада Мазсалаца ўпаў метэарыт. Ніхто не пацярпеў. Як перадае тэлеканал “Вести”, навукоўцы канчаткова не ўпэўненыя, што гэта метэарыт. Не выключаны варыянт, што з неба ўпаў спадарожнік.

Аб'ект выбіў кратэр шырынёй 20 і глыбінёй 5 метраў. Прычым тэмпература была настолькі высокай, што расплавіўся нават пясок.

Латвійскія спецыялісты зафіксавалі павышэнне радыяцыйнага фону на месцы падзення метэарыта. Праўда, у межах нормы.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі