На Кубку Палесся зборная Беларусі выступіць пад кіраўніцтвам Андрэя Гусава

Хакейная зборная Беларусі выступіць на Кубку Палесся пад кіраўніцтвам аднаго з трэнераў мінскага “Дынама” Андрэя Гусава.

Пра гэта ў інтэрв’ю газеце “Прэсбол” паведаміў кіраўнік Федэрацыі хакея Ўладзімір Навумаў.

Разам з тым, ён адзначыў, што на Алімпіяду ў Ванкувер нашу каманду павязе іншы спецыяліст.

Нагадаем, Кубак Палесся, які пройдзе адначасова ў Бабруйску і Жлобіне, стартуе 5 лістапада. Зборная Беларусі ў першым матчы сустрэнецца з камандай Аўстрыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі