На Каменным Логу затрымалі расіяніна, які знаходзіўся ў вышуку
![На Каменным Логу затрымалі расіяніна, які знаходзіўся ў вышуку](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kamloh-1912.jpg.webp?itok=kFnavqaS)
У пункце пропуска "Каменны Лог" 16 снежня смаргонскія памежнікі затрымалі грамадзяніна Расіі, які знаходзіцца ў вышуку. Яго затрымалі пры афармленні грузавога аўтамабіля Renault на выезд з Беларусі ў Літву.
Паведамляецца, што ў вышук 30-гадовага мужчыну абвясціў Ашмянскі РАУС. Расіяніна падазраюць у крадзяжы. Затрыманага мужчыну перадалі праваахоўнікам.