Літва накіравала да межаў з Беларуссю і Расіяй "зубы дракона"
"Зубы дракона", ілюстрацыйнае фота
Літва закупіла і адправіла на межы з Беларуссю і Расіяй супрацьтанкавыя "яжы" — так званыя "зубы дракона" ды іншыя абарончыя сродкі. Пра гэта паведаміў міністр абароны Рэспублікі Лаўрынас Кашчунас у эфіры нацыянальнага радыё LRT, перадае ТАСС.
Паводле міністра, абарончыя сродкі былі купленыя ў айчынных вытворцаў за 4 мільёны еўра. Іх даставяць у 27 пунктаў у раёне мяжы.
Першы ўчастак, абсталяваны абарончымі сродкамі плануецца адкрыць 22 жніўня. Пры неабходнасці загароды будуць аператыўна дастаўленыя да месца ўстаноўкі.
У верасні літоўскія ўлады плануюць пачаць будаўніцтва фартыфікацыйных збудаванняў на мяжы з Беларуссю і Калінінградскай вобласцю Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.