Літва плануе скарачаць колькасць аўтобусных рэйсаў з Беларусі

Аўтобус, ілюстрацыйнае фота

Аўтобус, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Літва плануе значна скараціць колькасць аўтобусных рэйсаў з Беларусі. Пра гэта, паводле звестак інфармагенцтва Sputnik, заяўляе дырэктар адміністрацыі па бяспецы на транспарце Генюс Лукошус.

Да лютага мусіць застацца 29 рэйсаў. Першапачаткова іх было 58, але ўжо цяпер колькасць скарацілася да 35.

У Літве беларускім перавозчыкам цяпер новыя дазволы не выдаюць, а старыя не падаўжаюць.

"Тэрмін дзеяння аднаго дазволу скончыўся на маршруце Вільня-Мінск, у лістападзе скончыцца тэрмін дзеяння на Вільню-Полацк, яшчэ пара дазволаў скончацца ў студзені, а 3 лютага скончыцца пяты дазвол, і тады мы дасягнем колькасці ў 29 дазволаў, вызначанага ўрадам", — канстатуе Лукошус.

Як паведамлялася раней, нядаўна Літва ўслед за Латвіяй забараніла ўезд на сваю тэрыторыю легкавым аўтамабілям з беларускімі нумарамі. Да 16 жніўня дзейнічае выключэнне: машыны з беларускімі нумарамі могуць трапіць у краіну, калі яны належаць грамадзянам Беларусі, якія маюць візу або дзеючы від на жыхарства ў Літве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі