Грамадзянін Грузіі спрабаваў вывезці з Беларусі ў Літву 235 тысяч еўра

Замежнік не хаваў грошы, а задэклараваў іх

Замежнік не хаваў грошы, а задэклараваў іх / customs.gov.by

Грамадзянін Грузіі спрабаваў вывезці з Беларусі ў Літву 235 тысяч еўра. Беларускія мытнікі сцвярджаюць, што замежнік прадаставіў падробленыя дакументы аб паходжанні грошай. Па факце "незаконнага перамяшчэння праз мытную мяжу грашовых сродкаў у буйным памеры" распачатая крымінальная справа.

Здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Беняконі". Мужчына ехаў на легкавым аўтамабілі Volkswagen. Згаданую суму ён не хаваў, а задэклараваў. Мытнікі праверылі дакументы і высветлілі, што грамадзянін Грузіі атрымаў грошы ад неіснуючых фірмаў. Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Грамадзянін Грузіі спрабаваў вывезці з Беларусі ў Літву 235 тысяч еўра
Грамадзянін Грузіі спрабаваў вывезці з Беларусі ў Літву 235 тысяч еўра

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі