Беларус ехаў праз літоўскую мяжу з двума праміле, яго затрымалі

Аўтамабіль, ілюстрацыйнае фота

Аўтамабіль, ілюстрацыйнае фота / pixabay

Беларус спрабаваў выехаць з Літвы, але аказаўся занадта п'яным, каб прайсці памежны кантроль. Пра інцыдэнт піша літоўскае медыя Respublika.

У памежнай службе Літвы паведамілі, што беларуса затрымалі ў чацвер вечарам у пункце пропуску Мядзінінкай. Вядома, што маладому чалавеку 24 гады.

"Ён паказаў памежнікам дакументы на сябе і свой аўтамабіль, аднак памежная служба западозрыла, што замежнік быў п'яны. Ад кіроўцы пахла алкаголем, ён з цяжкасцю арыентаваўся ў прасторы, яго гаворка была бязладнай", — піша літоўскае медыя.

Аказалася, што ў арганізме кіроўцы 2,16 праміле алкаголю. У Літве такая колькасць алкаголю ў крыві лічыцца сярэдняй ступенню ап'янення. Кіраванне аўтамабілем у сярэдняй ступені ап'янення ў краіне цягне за сабой крымінальную адказнасць. Цяпер беларусу можа пагражаць штраф, часовае пазбаўленне правоў кіроўцы і нават канфіскацыя аўто.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі