Лукашэнка прыехаў у царкву разам з Колем і невядомай жанчынай
![Лукашэнка прыехаў у царкву разам з Колем і невядомай жанчынай](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/lady.png.webp?itok=H-LuEgfn)
7 студзеня Аляксандр Лукашэнка наведаў Свята-Духаў кафедральны сабор у Мінску. Кіраўнік краіны прыехаў на службу на прэзідэнцкім "Мэрсэдэсе". Ён сядзеў на заднім сядзенні і выйшаў праз правыя дзверы. А з левых дзвярэй спачатку выйшаў яго малодшы сын Мікалай, а пасля — невядомая жанчына ў хустачцы. Верагодна, яна сядзела ў машыне паміж Аляксандрам Лукашэнкам і яго малодшым сынам.
Няўжо ў беларусаў нарэшце з'явілася першая лэдзі? У афіцыйных хроніках загадкавая жанчына не згадваецца. У навінах на канале "Беларусь 1" сказалі, што Свята-Духаў сабор наведалі "Аляксандр Лукашэнка з малодшым сынам Мікалаем". Іншыя крыніцы ўвогуле не ўтрымліваюць кадраў прыбыцця прэзідэнцкага картэжу да храма.
Крыніца відэа: "Беларусь 1"