На хакейным чэмпіянаце ў Мінску зборная Чэхіі пакутуе на дыярэю

Пра гэта заявіў лекар каманды Томаш Выскачыл, інфармуе "Беларускі партызан" са спасылкай на чэшскія СМІ. Лекар кажа, што ў некаторых гульцоў дыярэя завяршылася, у іншых толькі пачынаецца. Пры гэтым ні адна іншая каманда, якая жыве ў адным гатэлі з чэхамі, такіх праблем не адчувае. Такім чынам, прычына не звязаная з ежай.



Аднак лекар лічыць, што праблемы ў хакеістаў не зацягнуцца і ўжо да суботняга матчу з Даніяй ўсё будзе ў парадку. Разам з тым Выскачыл кажа, што ў яго ў арсенале няшмат сродкаў для дапамогі гульцам.



Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі