На хакейны чэмпіянат свету выкуплена 60% квіткоў

Пра гэта распавёў менеджар па правядзенні чэмпіянату Пётр Рабухін падчас анлайн-канферэнцыі на афіцыйным сайце Беларускай тэлерадыёкампаніі.



Па словах Рабухіна, яшчэ 20% квіткоў забраніравалі буйныя кампаніі. "Чэмпіянат жа лічыцца прыбытковым пры ўмове продажу 70% квіткоў. Я спадзяюся, што мы пяройдзем гэтую мяжу", — зазначыў менеджар.



Заўзятарам, якім не хапіла квіткоў, Рабухін параіў сачыць за рэкламай чэмпіянату. Па яго словах, у кампаніі "Цэнтркурорт" ёсць забраніраваныя квіткі, якія могуць паступіць у продаж, калі не ўдасца прадаць іх замежным гасцям.



Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі