На Гродзеншчыне могуць канфіскаваць шэсць аўтамабіляў

Прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці нагадвае, што ў першы ж дзень у Гродне быў затрыманы кіроўца "Пежо", які ў стане алкагольнага ап'янення вёз дзіця ў дзіцячы садок. Пазней затрымалі мужчыну, які на "Аўдзі" ехаў дахаты пасля п'янкі з сябрам на лецішчы. У Гродне чакаюць вырашэння свайго лёсу "Фольксваген", які збіў пешахода, і "Форд", на якім маладыя людзі вярталіся з вечарынкі, у Ваўкавыску — "Фольксваген", у Навагрудку — "Міцубісі".

Стала вядома, што ў Беларусі ўжо канфіскавалі першы аўтамабіль у п'янага кіроўцы. Адпаведнае рашэнне вынес суд Першамайскага раёна Мінска. 28-гадовы мужчына паўторна на працягу года быў злоўлены п'яным за рулём машыны.

У Гродне п'яны кіроўца вёз на машыне дзяўчынку ў дзіцячы садок (відэа)

 

Фота — bymedia.net