На футбольным матчы Беларусь — Францыя пройдзе “белы перфоманс”

На футбольным матчы Беларусь — Францыя пройдзе “белы перфоманс”

На футбольным матчы Беларусь — Францыя пройдзе “белы перфоманс”. З такой ідэяй выступіла Беларуская федэрацыя футболу. 6 верасня футбольныя заўзятары могуць прыйсці на трыбуны “Барысаў-Арэны” ў белых майках, якія раздадуць кожнаму гледачу разам з набытым білетам. Такім чынам заўзятары могуць выказаць падтрымку сваёй камандзе на кваліфікацыйным паядынку да чэмпіянату свету 2018 года. Перфоманс пройдзе пры падтрымцы кампаніі “Белдзяржстрах”.

Беларусам давядзецца згуляць з элітным сапернікам — у наступны аўторак у 21.45 на поле выйдуць віцэ-чэмпіёны Еўропы. У складзе французскай каманды — Поль Пагба і Антані Марсьяль, Алівер Жыру і Ларан Касельні, Нгала Кантэ і Антуан Грызман. Таму АБФФ лічыць, што нашай зборнай патрэбная дадатковая маральная падтрымка з боку гледачоў і дзеля гэтага арганізуецца “белы перфоманс”.

Ідэя апрануць гледачоў на трыбунах у майкі белага колеру з брэндам каманды-гаспадара не новая. Напрыклад, на паўночнаамерыканскім кантыненце даволі распаўсюджаная з’ява, калі хакейныя фанаты апранаюцца ў адзіным колеры, каб падтрымаць свой клуб. А ў Беларусі “белы перфоманс” летась адаптавала мінскае хакейнае “Дынама”, заўзятары якога прыйшлі на матч супраць фінаскага “Ёкерыта” ў вопратцы з эмблемай “зуброў”. Такія акцыі маюць аб’яднаўчы эфект і ўзмацняюць эмоцыі ад спартовых спаборніцтваў.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі