На футболе ў Гомелі заўзятарам бясплатна раздавалі маскі
![На футболе ў Гомелі заўзятарам бясплатна раздавалі маскі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dsc_07831.jpg.webp?itok=pxpFgL3O)
На футболе ў Гомелі заўзятарам бясплатна раздавалі маскі. Там прайшоў матч стартавага тура ў першай лізе беларускага чэмпіянату. Гулялі "Гомель" і "Нафтан" (вынік — 0:0). Кожны, хто купляў квіток, атрымліваў ахоўную маску, паведамляе тэлеканал "Беларусь 5".
На стадыёне ў Гомелі заўзятараў было больш за тысячу чалавек. Гэта ў тры разы больш сярэдняй наведвальнасці матчаў 5-га тура чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе.
![На футболе ў Гомелі заўзятарам бясплатна раздавалі маскі](/sites/default/files/paragraphs/image/mapa4444_4.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.