На Еўропу насоўваецца небяспека ядзернай катастрофы — прэзідэнт Літвы

Гітанас Наўседа / АР
Гітанас Наўседа / АР

На Еўропу насоўваецца небяспека ядзернай катастрофы, заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа падчас свайго выступу на Генасамблеі ААН. Гаворка пра сітуацыю ва Украіне і безадказную рыторыку расійскіх уладаў.

Заявы пра магчымае ўжыванне ядзернай зброі "наўпрост супярэчыць яе (Расіі — рэд.) ролі як дзяржавы пяці чальцоў Рады Бяспекі ААН, а таксама абавязанню, якое яна ўзяла на сябе ў заяве лідараў пяці дзяржаваў аб недапушчэнні ядзернай вайны і гонкі ўзбраенняў", — сказаў Наўседа.  

Акрамя таго, ён гаварыў пра Запарожскую АЭС. Размяшчэнне тут расійскіх вайскоўцаў і ўзбраенняў "выклікае трывогу і з'яўляецца цалкам непрымальным". Ён падкрэсліў, што такія дзеянні Расіі супярэчаць прынцыпам тэхнічнай і фізічнай бяспекі, якія абавязаліся выконваць усе чальцы МАГАТЭ, а "атамная электрастанцыя ніколі не павінная выкарыстоўвацца як вайсковая база". Войскі з атамнай станцыі мусяць быць выведзеныя, адзначыў Наўседа.

Між тым расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін сёння зноў намякаў на ўжыванне ядзернай зброі. "Для абароны нашага народа мы выкарыстоўваем усе сродкі. Гэта не блеф. Нашы незалежнасць і свабода будуць забяспечаныя ўсімі наяўнымі сродкамі. Тыя, хто спрабуе шантажаваць Расію ядзернай зброяй, павінныя ведаць, што ружа вятроў можа развярнуцца і ў іх бок", — заявіў Пуцін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі