На эміграцыі з'явілася беларуская "Нацыянальна-дэмакратычная платформа"
![Сход у Варшаве](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/photo_2023-10-23_09-03-57.jpg.webp?itok=YDHbEaGX)
Сход у Варшаве / racyja.com
На эміграцыі з'явілася беларуская "Нацыянальна-дэмакратычная платформа". Устаноўчы сход прайшоў у Варшаве, у ім прынялі ўдзел прадстаўнікі 4 партый і больш за 20 грамадскіх аб'яднанняў. Сярод 34 прысутных у якасці госці была і Аліна Коўшык, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі па нацыянальным адраджэнні, паведамляе racyja.com.
Адзін з сузаснавальнікаў "Нацыянальна-дэмакратычнай платформы" — сябра ліквідаванай у РБ рэжымам Аляксандра Лукашэнкі Партыі БНФ Віталь Макаранка. Ён прыехаў на сход з Украіны. "Нас некалькі тысяч чалавек, якія маюць цвёрдыя нацыянальна-дэмакратычныя перакананні і якія знаходзяцца ў эміграцыі", — кажа Макаранка. Удзел у сходзе прынялі прадстаўнікі грамадскіх і палітычных аб’яднанняў з Польшчы, Украіны, Літвы і нават РФ.
Бліжэйшымі задачамі патрыятычнай платформы з'яўляецца "аднаўленне субʼектнасці нацыянальна-дэмакратычных сіл у палітычным працэсе ў новых умовах, вяртанне адкрытасці і плюралістычнасці ў беларускае грамадска-палітычнае поле, актыўны ўдзел у працы па стварэнні паўнавартасных інстытутаў новай беларускай улады".
![На эміграцыі з'явілася беларуская "Нацыянальна-дэмакратычная платформа"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/photo_2023-10-23_09-02-57.jpg.webp?itok=Jtn65v4s)
![На эміграцыі з'явілася беларуская "Нацыянальна-дэмакратычная платформа"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/photo_2023-10-23_09-03-49.jpg.webp?itok=z11r7Dae)
![На эміграцыі з'явілася беларуская "Нацыянальна-дэмакратычная платформа"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/photo_2023-10-23_09-03-21.jpg.webp?itok=YzZyKT_J)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.