На Эльбрусе загінуў беларускі альпініст

На Эльбрусе загінуў беларускі альпініст

На Эльбрусе загінуў беларускі альпініст. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на замежныя СМІ, цела 33-гадовага Дзмітрыя Рубіна знайшлі падчас спуску з вяршыні. Мужчына меў беларускае грамадзянства і афіцыйна пражываў у Мінску.

Альпініст знік чатыры дні таму. Група з трох скалалазаў прыбыла на Эльбрус з Крыму, каб пакарыць легендарную вяршыню. Трагедыя здарылася, калі альпіністы ўжо спускаліся і былі на вышыні прыкладна пяці кіламетраў каля скал Пастухова.

Адзін з удзельнікаў экспедыцыі пайшоў наперад, а двое іншых адсталі. Іх абвясцілі зніклымі і накіравалі на іх пошукі выратавальнікаў.  

Пазней стала вядома, што падчас спуску гэтыя двое альпіністаў некалькі разоў падалі. 12 студзеня знайшлі Кірыла Світавога, які атрымаў моцныя абмаражэнні і ўдары. Цела Дзмітрыя Рубіна знайшлі сёння. Паводле папярэдніх дадзеных, ён разбіўся насмерць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі