На дзіцячы кемпінг у Нямеччыне абрынуўся смерч, пацярпелі 27 чалавек

У лякарнях апынуліся 27 чалавек, у тым ліку 16 дзяцей, паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на нямецкія СМІ.



Паведамляецца, што з 27 пацярпелых пяцёра знаходзяцца ў цяжкім стане. Адну дзесяцігадовую дзяўчынку з пашкоджаннем пазваночніка давялося на верталёце даставіць у лякарню горада Штутгарт.



Ураган цалкам разарыў кемпінг. Ён знёс і пашкодзіў большасць намётаў і перакуліў жылыя фургоны. Кошт шкоды ад стыхіі ацэньваецца ў 200 тысяч еўра.



Фота — goodfon.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі