На Дзень Волі ў Беларусі будзе да 9 градусаў цяпла, без ападкаў

На Дзень Волі ў Беларусі будзе да 9 градусаў цяпла, без ападкаў

Сіноптыкі распавялі, якое надвор’е чакаецца ў нядзелю, 25 сакавіка, калі адзначаецца Дзень Волі, 100-годдзе дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Будзе без ападкаў. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -2 да – 9 градусаў. Толькі месцамі ў Гомельскай вобласці прагназуецца да 10-12 градусаў марозу. У дзённыя гадзіны будзе ад +2 градусаў на ўсходзе краіны да +9 на захадзе, у Мінску — ад +3 да +5 градусаў.

Дарэчы, у панядзелак, 26-га, яшчэ крыху пацяплее, удзень тэмпература паветра складзе да +11 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі