Вы тут

На ЦТ па геаграфіі не прыйшлі больш за 13% абітурыентаў

ЦТ па геаграфіі / БЕЛТА

14 ліпеня ў Беларусі прайшло цэнтралізаванае тэставанне па геаграфіі. Парушэнняў на ім не зафіксавана. 

папярэдне на ЦТ па геаграфі запісаліся каля 1200 чалавек. "Не з'явіліся 13,3% з зарэгістраваных абітурыентаў. выдаленых і тых, хто не прайшоў па медпаказаннях, няма", — распавёў агенцтву БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

Той, хто па ўважлівай прычыне не здолеў прайсці ЦТ у асноўны дзень, зможа прайсці выпрабаванне ў рэзервовы дзень. Перарэгістрацыя пачалася 12 ліпеня і завершыцца 17 ліпеня. 

16 ліпеня абітурыенты будуць здаваць ЦТ па сусветнай гісторыі (найноўшы час). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.