На чэмпіянаце па футболе бронза ў "Дняпра", а Гомель перайшоў у 1-ю лігу

На чэмпіянаце Беларусі 8 лістапада прайшлі матчы заключнага, 26-га тура, паведамляе "Спорт Беларусь". Салігорскі "Шахцёр" у гасцях саступіў мікашэвіцкаму "Граніту" — 2:1 (Януш, 10, Сашчэка, 90; Кавальчук, 20).

Брэсцкае "Дынама" ў хатнім матчы абыграла наваполацкі "Нафтан" — 2:0. У складзе брэстаўчанаў адрозніліся Васілюк (на 26-й хвіліне) і Козак (на 28). Варта адзначыць, што ў гэтым матчы быў выдалены абаронца "Нафтана" Верхаўцоў.

Мінскае "Дынама" ў хатнім матчы разграміла магілёўскі "Днепр" — 5:2 (Драгун, 35, 57, Страхановіч, 53-п, Кісляк, 81, Рэкіш, 82, Бардок, 87; Лясюк, 29). Тым не менш дзякуючы асечкам "Шахцёра" і "Нафтана" "Днепр" стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі па футболе.

Гродзенскі "Нёман" у хатнім матчы абыграў жодзінскае "Тарпеда" з лікам  1:0. Адзіны гол у матчы забіў з пенальці на 49-й хвіліне Дзенісевіч.

Барысаўскі БАТЭ ў родных сценах разграміў "Гомель" — 3:0. У пераможцаў забітымі галамі адзначыліся Радзькоў (на 9-й хвіліне матчу) і двойчы Радзівонаў (на 70-й і 90-й хвілінах). У "Гомеля" з поля быў выдалены Лінёў.

МТЗ-РІПА згуляў унічыю з "Віцебскам" (1:1) і захаваў прапіску ў Вышэйшай лізе. На гол "трактаразаводцаў", які на 21-й хвіліне матчу забіў Шагрыковіч, "Віцебск" адказаў дакладным ударам Гараўцова на 47-й хвіліне матчу.

"Смаргонь" на сваім полі прайграла "Мінску" — 1:3 (Калодзін, 8; Разін, 28, Хачатуран, 71, Новікаў, 90).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі