На бягучым тыдні ў Беларусі будзе цёплае і дажджлівае надвор'е

На бягучым тыдні ў Беларусі будзе цёплае і дажджлівае надвор'е

На бягучым тыдні ў Беларусі будзе цёплае і дажджлівае надвор'е. Як піша ў Facebook начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў, найбольш дажджоў прагназуецца ў пачатку тыдня з прыходам актыўных атмасферных франтоў з Заходняй Еўропы.

Уначы ў аўторак, 2 жніўня, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца ападкі (залевы, навальніцы), удзень яны магчымыя пераважна на ўсходзе. Пры навальніцах месцамі будзе шквалістае ўзмацненне ветру (парывы да 15-20 метраў за секунду). Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе плюс 10-17 градусаў (на Гомельшчыне — 18-20 цяпла), у дзённыя — 21-27 са знакам плюс.

У сераду, 3 жніўня, уначы месцамі, а ўдзень амаль па ўсёй краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы (навальніцы магчымыя толькі ў асобных раёнах). Тэмпература паветра ўначы складзе +9-15, удзень — плюс 18-25 градусаў.

Ад чацвярга дажджоў у Беларусі стане менш, піша Рабаў. У нашу краіну пачне прыходзіць больш цёплае паветра з Міжземнага мора. У чацвер, 4 жніўня, месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы магчымыя толькі ўдзень у асобных раёнах. У начныя гадзіны будзе плюс 9-16, у дзённыя — 21-28 градусаў цяпла.

У пятніцу, 5 жніўня, кароткачасовыя дажджы, навальніцы пройдуць толькі ў асобных раёнах. Тэмпература паветра ўначы складзе +12-18, удзень — плюс 22-29 (на поўдні — плюс 30-32). У суботу, 6 жніўня, месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы прагназуецца 15-21 цяпла, удзень — 27-33 градусаў вышэй за нуль (на паўночным захадзе — плюс 20-26).

У нядзелю, 7 жніўня, месцамі ў Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 12-19 градусаў, удзень +21-28.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі