Вы тут

На бягучым тыдні ў Беларусі будзе цёпла і без ападкаў

Фота: Reuters

На бягучым тыдні ў Беларусі будзе цёпла і без ападкаў. Уплыў на надвор'е ў нашай краіне аказвае антыцыклон, цэнтр якога знаходзіцца ва Украіне, інфармуе БЕЛТА.

У аўторак у Беларусі ападкі не прагназуюцца, у начныя гадзіны і раніцай месцамі магчымы туман. Калі ўначы будзе ад +1 да +7 градусаў (у асобных раёнах замаразкі да 0 — мінус 2 градусаў), дык удзень — 15-20 цяпла.

У сераду і чацвер у начныя гадзіны чакаецца ад 0 да +7 градусаў, у дзённыя — 15-22 цяпла. У пятніцу ўначы будзе 3-8 цяпла, удзень — 13-18 градусаў са знакам плюс.

Пахаладанне чакаецца ў выхадныя дні. Тады ж магчымыя невялікія ападкі.