На Брэстчыне зачыняюць дробныя свінафермы з-за антысанітарыі

На сёння закрытыя 72 са 101 міні-свінарніка, перадае Сталічнае тэлебачанне. Кіраўнікам такіх гаспадарак загадалі навесці ідэальны парадак, але не кожная свінаферма мае на гэта фінансавыя сродкі.





Гаворка ідзе не толькі пра ўмовы ўтрымання жывёл, але і ўмовы працы людзей. На такіх гаспадарках, напрыклад, павінен быць душ, а таксама пралка для мыцця рабочай вопраткі.