На большай частцы Беларусі распаўсюдзяцца туманы

Далёкасць бачнасці складае 100-500 метраў
Далёкасць бачнасці складае 100-500 метраў

Ратавальнікі заклікаюць вадзіцеляў быць асцярожнымі на дарогах у сераду, паколькі па большай частцы рэспублікі назіраюцца туманы.

Туманы распаўсюджваюцца на тэрыторыю Мінскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей. Далёкасць бачнасці складае 100-500 метраў. У Мінску таксама назіраецца туман, ён захаваецца да 12 гадзін дня.

У сувязі з туманным надвор'ем сіноптыкі абвясцілі на 13 кастрычніка аранжавы ўзровень небяспекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі