На Беларускай АЭС прайшла комплексная праверка

На Беларускай АЭС прайшла комплексная праверка

На Беларускай АЭС, якая будуецца ў Астравецкім раёне каля мяжы з Літвой, прайшла комплексная праверка. Дзяржатамнагляд заяўляе, што грубых парушэнняў, якія б уплывалі на бяспеку станцыі (на ўзровень ядзернай і радыяцыйнай бяспекі), не выяўлена. У той жа час адзначаецца, што наяўнасць пэўных парушэнняў паказвае на неабходнасць павышэння ўзроўню ўзаемадзеяння замоўцы (РУП “Беларуская атамная станцыя”) і генпадрадчыка (прадстаўніцтва інжынірынгавай кампаніі “АСЭ” ў Беларусі), інфармуе БЕЛТА.

Вядома, што праверка на пляцоўцы будаўніцтва АЭС праходзіла ў лістападзе-снежні мінулага года. У ёй прымалі ўдзел прадстаўнікі Дзяржатамнагляду, Дзяржпрамнагляду, ратавальнікі, прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, Мінпрыроды, МУС ды іншых ведамстваў. Прысутнічаў нават “эксперт пастаяннай місіі Еўрапейскага саюза ў Беларусі”.

Першы энергаблок Беларускай АЭС мусіць быць уведзены ў эксплуатацыю з 2019 годзе, другі — у 2020-м.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі