На беларуска-польскай мяжы кіроўцы пабіліся за месца ў чарзе

На беларуска-польскай мяжы кіроўцы пабіліся за месца ў чарзе

За месца ў чарзе каля пункта пропуску "Варшаўскі мост" пабіліся кіроўцы. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ўпраўлення ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук.

Здарэнне адбылося зранку 27 лютага на дарозе Крапасны праезд. У ім удзельнічалі 30-гадовы і 40-гадовы брэстаўчане. 

Пры выездзе з тэрыторыі АЗС два легкавыя аўтамабілі, парушаючы патрабаванні дарожнага знака, паехалі ў прамым напрамку, каб прайсці рэгістрацыю электроннай чаргі. Кіроўца "Аўдзі А6" так хацеў абагнаць саперніка, што не ўлічыў бакавы інтэрвал паміж аўтамабілямі і зачапіў "Аўдзі 80".

Пасля гэтага вінаваўца ДТЗ не папрасіў прабачэння, а стаў высвятляць адносіны з пацярпелым. Падчас канфлікту ён стукнуў нагой па фары. У адказ кіроўца пацярпелага аўтамабіля дастаў прадмет, падобны да малатка, і разбіў заднюю шыбу ў аўтамабілі крыўдзіцеля.

Па выкліку на месца здарэння прыбылі супрацоўнікі ДАІ, АМАП і аператыўная група. На ўдзельнікаў інцыдэнту склалі чатыры адміністрацыйныя пратаколы, тры з іх — на распачынальніка канфлікту. Пацярпелы прапанаваў не прыцягваць крыўдзіцеля да адказнасці за ДТЗ.

Праваахоўнікі праводзяць праверку па факце наўмыснага прычынення шкоды маёмасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі