На беларуска-літоўскай мяжы стаяла каля 900 грузавікоў

На беларуска-літоўскай мяжы стаяла каля 900 грузавікоў

19 сакавіка на працягу дня на беларуска-літоўскай мяжы захоўваюцца чэргі грузавікоў, якія расцягваюцца на кіламетры. На 20:00 у пунктах пропуску стаяла каля 900 грузавікоў: больш за 420 у “Каменным Лагу”, больш за 200 у “Беняконях”, столькі ж у “Прывалцы”, больш за 70 у “Катлоўцы”.

Як інфармуе тэлеканал СТБ, прычына — марудны пропуск транспарту літоўскім бокам. Яшчэ перад выхаднымі літоўцы папярэдзілі пра пераўстаноўку праграмнага забеспячэння ў пунктах пропуску, што і было зроблена ў суботу. Аднак ім даводзіцца наноў уносіць інфармацыю ў базы дадзеных пра перавозчыкаў, што займае час.

Перавозчыкам рэкамендуюць выбіраць альтэрнатыўныя маршруты. Тым часам у двух пунктах пропуску на мяжы з Латвіяй стаяла каля 300 грузавікоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі