На беларуска-літоўскай мяжы стаіць каля 1000 грузавых фураў

На беларуска-літоўскай мяжы стаіць каля 1000 грузавых фураў

На беларуска-літоўскай мяжы стаіць каля 1000 грузавых фураў — чэргі ўтварыліся на выезд з Беларусі. Паводле інфармацыі з сайта Дзяржаўнага памежнага камітэта па стане на 12.00, толькі ў Каменным Логу стаяла 430 грузавікоў.

Перад выходнымі ведамства папярэдзіла перавозчыкаў пра магчымыя праблемы з перасячэннем літоўскай мяжы ў суботу 17 сакавіка. У гэты дзень з 9.00 да 17.00 у пунктах пропуску, размешчаных на беларуска-літоўскай мяжы, не працавалі праграмныя сістэмы апрацоўкі дадзеных MDAS, NTFS, IDAIS у сувязі з прафілактыкай, якую праводзіў літоўскі бок.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі