Вы тут

На беларуска-літоўскай мяжы часова спынілі працу чатыры пункты пропуску

На беларуска-літоўскай мяжы / TUT.by

Часова спыненая праца чатырох пунктаў пропуску на беларуска-літоўскай мяжы. 

"Паводле інфармацыі літоўскага боку сёння з 19:00 у пунктах пропуску Мядзінінкай, Лаварышкес, Шальчынінкай і Райгардас (з беларускага боку — Каменны Лог, Катлоўка, Беняконі і Прывалка адпаведна) цалкам спыненае афармленне", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Памежнага камітэта.

Праблемы тлумачацца збоямі ў праграмным забеспячэнні з літоўскага боку.

Як і было абяцана, у 22:00 літоўскія пункты пропуску аднавілі працу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.