На аўтара "Вікіпедыі" з Брэста пачалі крымінальную справу, яе перадалі ў суд
![На аўтара "Вікіпедыі" з Брэста пачалі крымінальную справу, яе перадалі ў суд](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/wikipedia-1802614_1280.jpg.webp?itok=Nk0DmhN7)
На аўтара "Вікіпедыі" з Брэста пачалі крымінальную справу, яе ўжо перадалі ў суд. 30-гадовага мужчыну абвінавачваюць у "дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь". Як паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці, нехта П. з канца 2020-га да красавіка 2021-га "прадставіў грамадскасці загадзя ілжывыя звесткі аб дзейнасці праваахоўных і дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь". Па версіі пракуратуры, ён размясціў "недакладную інфармацыю на інтэрнэт-сайтах замежнай арганізацыі "Вікімедыя Фаўндэйшн, Інк." (Злучаныя Штаты Амерыкі) і міжнароднай арганізацыі "Міжнароднае таварыства правоў чалавека" (Федэратыўная Рэспубліка Германія)".
Таксама абвінавачаны нібыта "перадаў загадзя ілжывыя звесткі аб датычнасці органаў улады Беларусі да забойства ў кастрычніку 2004 года журналісткі Веранікі Чаркасавай, а таксама да катаванняў і забойстваў людзей".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.