Вы тут

На Аўгустоўскім канале страляла “Аўрора” (відэа)

Фота: БЕЛТА

На Аўгустоўскім канале страляла “Аўрора”. Пад крэйсер быў закамуфляваны цеплаход “Нёман”. З яго борта быў здзейснены халасты стрэл з маленькай гарматы. Фота і відэа з’явіліся на сайце БЕЛТА. Можна меркаваць, што такім чынам адзначаюцца 100-я ўгодкі захопу ўлады ў Петраградзе бальшавікамі, якія прыпадаюць на 7 лістапада. У тых падзеях якраз удзельнічаў крэйсер “Аўрора”.