На апячатаным выбарчым участку ў Гродне сцяг за ноч перавярнуўся

На апячатаным выбарчым участку ў Гродне сцяг за ноч перавярнуўся

Незвычайную з'яву заўважыў назіральнік Сяргей Верамеенка на выбарчым участку №11 Гродзенскай-Цэнтральнай акругі №51. 

На ўчастку 12 лістапада дзяржаўны сцяг быў вывешаны дагары нагамі. Пры запячатванні пакоя ўвечары 12 лістапада прысутнічалі назіральнікі Верамеенка і Ігар Дзьячкоў: сцяг па-ранейшаму быў дагары нагамі. А зранку 13 лістапада Дзьячкоў прысутнічаў пры распячатванні выбарчага ўчастку. І дзяржаўны сцяг вісеў ужо як трэба.

Каментаваць гэтае здарэнне ўчастковая выбарчая камісія адмовілася. 

У каментары Радыё "Свабода" Верамеенка расказаў, што старшыня і чальцы камісіі не змаглі ўцямна растлумачыць, чаму нехта меў доступ у запячатанае памяшканне, дзе была скрыня для галасавання. Таксама яму не патлумачылі, чаму назіральнікаў не запрасілі на пасяджэнне камісіі, якое там нібыта праводзілася да пачатку працы ўчастку.

Цяпер Верамеенка піша заяву ў акруговую камісію наконт доступу невядомых на запячатаны ўчастак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі