На адкрыцці стадыёна "Дынама" Лукашэнка распавёў, як аднойчы гуляў на ім

На адкрыцці стадыёна "Дынама" Лукашэнка распавёў, як аднойчы гуляў на ім

Увечары 21 чэрвеня ў Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё стадыёна "Дынама" пасля рэканструкцыі. У цырымоніі ўдзельнічаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ўручыў сімвалічны ключ ад стадыёна лёгкаатлетам з нацыянальнай зборнай і футбалістам. 

У сваёй прамове Лукашэнка згадаў, як сам гуляў на гэтым стадыёне. "Крыху асабістае. Мне аднойчы пашчасціла гуляць на гэтым стадыёне. І я памятаю, ведаю, што яшчэ вельмі шмат, на шчасце, жывых легендаў гэтага стадыёна. І прымаючы рашэнне аб яго адраджэнні, а фактычна — аб нараджэнні на гэтай базе новага фізкультурна-спартыўна -культурны цэнтра, я думаў пра тых, хто гуляў на гэтым стадыёне, хто звязаў свой лёс з гэтым стадыёнам, хто жыў гэтым стадыёнам, хто хадзіў на гульні, матчы, спаборніцтвы і канцэрты на гэты стадыён", — прыводзіць БЕЛТА словы кіраўніка Беларусі.

У наступным годзе, як адзначыў Лукашэнка, менавіта стадыён "Дынама" стане цэнтрам II Еўрапейскіх гульняў у Мінску. Тут адбудзецца цырымонія адкрыцця Гульняў і спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. Кіраўнік дзяржавы націснуў на кнопку, якая запусціла на святлодыёдных экранах зваротны адлік часу да адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў. Гэты запуск суправаджаўся піратэхнічным эфектам у небе і ў самой чашы стадыёна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі