На абвяшчэнне прысуду па справе Пальчыса прапускаюць праз двайны кардон

На абвяшчэнне прысуду па справе Пальчыса прапускаюць праз двайны кардон

На абвяшчэнне прысуду па справе блогера Эдуарда Пальчыса ў будынак Мінскага гарадскога суда прапускаюць праз двайны кардон. Як перадае з месца падзеяў карэспандэнт Еўрарадыё, міліцыя ладзіць узмоцнены дагляд і старанна правярае рэчы людзей, якія хочуць трапіць па апошняе судовае пасяджэнне па гэтай рэзананснай справе. Раней у судах ніколі не было такіх узмоцненых захадаў бяспекі.

У прэс-службе Мінгарсуда суда патлумачылі, што гэта звязанае з акцыямі апазіцыі, якія праходзілі падчад судовага працэсу над Пальчысам. Патрапіць на вынясенне прысуд змогуць далёка не ўсе ахвотныя.

Эдуард Пальчыс вядомы ў інтэрнэце пад нікам Джон Сільвер, ён заснавальнік і адміністратар сайта 1863x.com, на якім публікаваліся вострыя матэрыялы з крытычнай ацэнкай палітыкі Расіі ў дачыненні Беларусі і Украіны. На пачатку года Пальчыса затрымалі ў Расіі і выдалі Беларусі.

Блогера абвінавачваюць у распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай варожасці (ч.1 арт.130 КК) і ў распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў (арт. 343 КК). Паводле першага артыкула яму пагражае да 5 гадоў абмежавання волі, паводле другога — да чатырох гадоў зняволення. Пракурор папрасіў прызначыць яму 3,5 года зняволення.

Праваабаронцы прызналі 25-гадовага Эдуарда Пальчыса палітвязнем.

Хоць працэс праходзіў у закрытым рэжыме, прысуд вынесуць публічна.

Перад самым вынясеннем прысуду журналістам загадалі выключыць камеры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі