На 9 траўня ў Беларусі выдалі штармавое папярэджанне
![Начныя замаразкі прагназуюць у Беларусі / pixabay.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/prahn-0805.jpg.webp?itok=vAi7yLty)
Начныя замаразкі прагназуюць у Беларусі / pixabay.com
У аўторак, 9 траўня, у Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць, без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.
Вецер будзе пераменных кірункаў слабы да ўмеранага.
Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца замаразкі ад 0 да -5. У сувязі з гэтым сіноптыкі выдалі штармавое папярэджанне. Месцамі мінімальная тэмпература паветра дасягне +1...+4. Удзень тэрмометры пакажуць 11-18 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.