Вы тут

На 9-м этапе Кубка свету па біятлоне Смольскі заняў у спрынце 18-е месца

Антон Смольскі / З архіву БЕЛТА

На 9-м этапе Кубка свету па біятлоне ў Чэхіі Антон Смольскі заняў у спрынце на 10 км 18-е месца. Перамог у гонцы француз Кентэн Фіён Мае, які без промахаў адстраляўся на двух агнявых рубяжах. Смольскі таксама страляў трапна, але саступіў пераможцу 54,1 секунды.

Сяргей Бачарнікаў з адным промахам заняў 36-е месца, Максім Верабей — 51-е (таксама адзін промах), Мікіта Лабастаў — 74-е (без промахаў), Дзмітрый Лазоўскі — 96-е (5 промахаў). Агулам стартавалі 105 удзельнікаў.

Увечары 12 сакавіка пройдзе спрынт у жанчын.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.