МЗС РФ: калі Беларусь перакрые транзіт газу, у гэтым вінаватыя санкцыі ЕС

МЗС РФ: калі Беларусь перакрые транзіт газу, у гэтым вінаватыя санкцыі ЕС

Магчымае спыненне транзіту газу праз Беларусь не адказвае ні інтарэсам Масквы, ні Захаду, сказаў у інтэрв'ю РІА "Новости" дырэктар другога дэпартамента краін СНД МЗС Расіі Аляксей Палішчук. Пры гэты ён дадаў, што Еўрасаюз павінен разумець наступствы санкцыяў супраць афіцыйнага Мінска.

Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь можа перакрыць транзіт расійскага газу ў Еўропу ў адказ на санкцыі ЕС. 

Палішчук фактычна падтрымаў яго пазіцыю і заявіў, што краіны Заходняй і Цэнтральнай Еўропы "працягваюць душыць Беларусь санкцыямі, падрываць яе эканоміку, падтрымліваць палітэмігрантаў і падбухторваць беларускіх грамадзян да беспарадкаў". Падставы для санкцый ён назваў штучнымі. 

Расійскі газ ідзе ў еўрапейскія краіны па чатырох напрамках — "Турэцкім патоку", "Паўночным патоку", праз Украіну і Беларусь. Праз Беларусь штогод прапампоўваецца каля 40 млрд кубаметраў газу, або 20-25% усіх аб'ёмаў расійскіх паставак. Для ЕС гэта складае 7% спажывання газу. 

Дыпламат падкрэсліў, што Расія пастаянна заклікае заходнія краіны адмовіцца ад падвойных стандартаў і нелегітымных рэстрыкцыяў у адносінах да Беларусі. Па яго словах, заходнія санкцыі правакуюць балючыя меры ў адказ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі