МЗС Расіі: віна затрыманых у Беларусі расіян нічым не даказана

МЗС Расіі: віна затрыманых у Беларусі расіян нічым не даказана

Афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава 6 жніўня зрабіла чарговую заяву наконт затрыманых у Беларусі 33 грамадзян РФ. "Яшчэ раз паўтараем, — кажа яна. — Віна затрыманых у Беларусі грамадзян нічым не даказана. Яны павінны вярнуцца ў Расію".

Аднак Аляксандр Лукашэнка мяркуе інакш, ён заявіў у чацвер пра "правапарушэнні", якія згаданыя расіяне "здзяйснялі на тэрыторыі Беларусі". І гатовы, каб матэрыялы беларускага следства паглядзелі генпракуроры Украіны і Расіі. "Не прыедуць — пытанне вырашым мы, без іх", — сказаў на нарадзе 6 жніўня Лукашэнка. А напярэдадні ён абмяркоўваў з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім магчымасць экстрадыцыі некаторых з затрыманых.

Расіяне былі затрыманыя ў нашай краіне 29 ліпеня — у санаторыі пад Мінскам і ў Калінкавічах (Аляксандр Лукашэнка нядаўна заявіў пра яшчэ адзін атрад, які знаходзіцца дзесьці на поўдні Беларусі). Іх падазраюць у намеры "дэстабілізаваць сітуацыю" ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. У Маскве такую версію назвалі "спектаклем".

У пятніцу прайшла сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея і расійскага пасла Дзмітрыя Мезенцава. Можна меркаваць, што ўздымалася тэма затрыманых расіян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі