МЗС Расіі: Масква не зацікаўленая ў "майданах" у Беларусі

МЗС Расіі: Масква не зацікаўленая ў "майданах" у Беларусі

Расія не зацікаўленая ў дэстабілізацыі абстаноўкі ў Беларусі. Пра такую заяву намесніка міністра замежных спраў Расіі Андрэя Рудэнкі паведамляе агенцтва ТАСС. 

Пры гэтым расійскі дыпламат спаслаўся на ўкраінскі досвед 2014 года: "У адрозненне ад замежных гульцоў, як цяпер кажуць актараў, Расія не зацікаўленая ні ў якіх "майданах", ні ў якіх кіеўскіх сцэнарах. Тое, што адбылося ва Украіне, стала такой прышчэпкай для многіх дзяржаў, у тым ліку для братняй, самай блізкай для нас краіны — Беларусі".

Рудэнка падкрэсліў, што афіцыйная Масква не плануе ўмешвацца ў беларускія выбары. "Расія не ўмешвалася і не збіраецца ўмешвацца ў выбарчыя працэсы, у нас няма ніякай цікавасці ўплываць на меркаванне беларусаў. Канчатковы выбар павінен зрабіць беларускі народ, і мы гэты выбар прызнаем", — дадаў ён.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 9 жніўня. Кандыдатамі ў прэзідэнты зарэгістраваныя пяць чалавек: Святлана Ціханоўская, Ганна Канапацкая, Сяргей Чэрачань, Андрэй Дзмітрыеў, Аляксандр Лукашэнка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі