Вы тут

“МЮ” прайграў “Барсе”, “Аякс” і “Ювентус” згулялі ўнічыю (відэа)

У першым тайме Месі да крыві разбілі твар / Reuters

10 красавіка прайшлі два чвэрцьфінальныя матчы футбольнай Лігі чэмпіёнаў. “Аякс” згуляў унічыю 1:1 з “Ювентусам” (Раналду, 45; Нерэс, 46). “Манчэстар Юнайтэд” прайграў “Барселоне” — 0:1 (Шоў, аўтагол, 12). Матчы ў адказ — 16 красавіка.

Напярэдадні ў першых матчах ¼ фіналу “Ліверпуль” абыграў “Порту” — 2:0, а “Тотэнхэм” “Манчэстар Сіці” — 1:0. Матчы ў адказ — 17 красавіка.