Мытнікі праводзяць анкетаванне па пытаннях сваёй працы

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі арганізаваў анкетаванне па пытаннях працы мытных органаў. Як паведамілі ў ДМК, акцыя арганізавана ў межах ажыццяўлення дадатковых мер па павышэнні транзітнай прывабнасці краіны і ўдасканаленні працы мытных органаў. Анкетаванне, як зазначаюць у ДМК, дапаможа аб'ектыўна ацаніць праблемы і прыняць меры па іх вырашэнні. Прапанаваная да запаўнення анкета змяшчае прыблізна дзесятак пытанняў, у тым ліку прапануецца ацаніць дзеянні службовых асобаў мытні; узровень сферы паслуг, што аказваюцца мытнымі агентамі; выкананне мытнікамі этычных нормаў пры афармленні; якасць падрыхтоўкі інфармацыйных стэндаў у пунктах мытнага афармлення з паведамленнямі аб патрабаваннях мытнага заканадаўства.

У ліку прапанаваных пытанняў ёсць і такі: "Ці былі вы аб'ектам вымагання або сведкам вымагання і атрымання хабару службовымі асобамі мытні?". Азнаёміцца з анкетай і запоўніць яе можна на сайце ДМК.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі