Мясніковіч: Для новых прадпрыемстваў плануецца мінімізаваць падаткі

Мясніковіч: Для новых прадпрыемстваў плануецца мінімізаваць падаткі

У Беларусі для новых прадпрыемстваў плануецца мінімізаваць падаткі. Пра гэта ў эфіры праграмы "Контуры" на тэлеканале АНТ заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч.

Паводле яго слоў, ва ўрадзе было ўзгоднена і запісана ў асноўных палажэннях праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016-2020 гады, каб прадпрыемствы, якія створацца сёлета і ў наступным годзе, не адчувалі цяжару падаткаў і мелі магчымасць "раскруціцца". "Таму што няма стартавага капіталу", — адзначыў Мясніковіч.

Старшыня Савета Рэспублікі прызнаўся, што фінансісты не адразу пагадзіліся на такі крок. Новыя прадпрыемствы ў першыя гады свайго існавання будуць плаціць зарплату і рабіць адлічэнні ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. "І пасля яны ўжо стануць нармальнымі падаткаплацельшчыкамі, як усе", — кажа Міхаіл Мясніковіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі