Вы тут

Мясніковіч абяцае індывідуальны падыход пры разглядзе спраў “дармаедаў”

Фота: ctv.by

Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч выказаўся наконт дэкрэта № 1 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва”. Ён быў падпісаны кіраўніком дзяржавы ў студзені, а на мінулым тыдні Савет міністраў патлумачыў, каго будуць адносіць да тых грамадзян, хто трапляе пад дзеянне дэкрэту, і за што яны будуць плаціць. Стала вядома, што працаўладкаваннем “дармаедаў” зоймуцца спецыяльныя камісіі. Мясніковіч нагадаў, што яны звычайна “ачольваюцца старшынямі адпаведных саветаў”. “У нас, у Саветаў дэпутатаў, з’явілася, можна сказаць, дадатковая функцыя… Гаворка ідзе пра дэкрэт № 1 2018 года”, — сказаў Міхаіл Мясніковіч у інтэрв’ю тэлеканалу СТБ.

“Самае галоўнае ў гэтых камісіях — індывідуальны падыход, — кажа старшыня Савета Рэспублікі. — Гэта значыць не проста агульна сказаць, што вы кепскія, чагосьці не зрабілі. Трэба пабачыць чалавека. А пабачыць гэта можна праз Саветы, праз дэпутатаў, якія працуюць побач. Трэба бачыць людзей, якія сапраўды сутыкаюцца з праблемамі”.