Працаўладкаваннем "дармаедаў" зоймуцца спецыяльныя камісіі

 Працаўладкаваннем "дармаедаў" зоймуцца спецыяльныя камісіі

Савет міністраў сваёй пастановай №240 ад 31 сакавіка 2018 года зацвярдзіла Прыкладнае палажэнне аб пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва.

Гэты дакумент вызначае парадак утварэння і дзейнасці пастаянных камісій пры раённых (гарадскіх) выканкамах (мясцовых адміністрацыях), паведамляе прэс-служба ўрада.

Асноўнай задачай камісіі называецца каардынацыя працы па рэалізацыі дэкрэта Аляксандра Лукашэнкі №3 ад 2 красавіка 2015 года "Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва".

Камісіі будуць супрацоўнічаць з дзяржаўнымі органамі і наймальнікамі дзеля працаўладкавання грамадзян, не занятых у эканоміцы; праводзіць інфармацыйную працу; фармаваць спісы грамадзян, якія аплачваюць паслугі з пакрыццём выдаткаў, і працаваць з такімм грамадзянамі, у тым ліку разглядаць іх заявы.

Сфармаваны камісіяй спіс зацвярджаецца раённым (гарадскім) выканкамам (мясцовай адміністрацыяй). Камісія інфармуе грамадзян аб уключэнні іх у спіс.

Старшынёй камісіі, як правіла, з'яўляецца старшыня раённага (гарадскога) Савета дэпутатаў, а ў мясцовых адміністрацыях — кіраўнік адміністрацыі раёна ў горадзе.

У склад камісіі ўключаюцца дэпутаты ўсіх узроўняў, спецыялісты выканкамаў ці мясцовай адміністрацыі (па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, аховы здароўя, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва, унутраных спраў, адукацыі, ідэалогіі ды іншыя), а таксама прадстаўнікі рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб'яднанняў ды іншых грамадскіх аб'яднанняў. Персанальны склад камісіі зацвярджае сваім рашэннемм выканкам (мясцовая адміністрацыя), які яе стварыў.

Пасяджэнні камісіі склікаюцца па меры неабходнасці, але не радзей як два разы на месяц.

Дакумент набывае моц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі