МВФ ухваліў выдзяленне Украіне 1 млрд долараў

МВФ ухваліў выдзяленне Украіне 1 млрд долараў

Міжнародны валютны фонд ухваліў выдзяленне Украіне 1 млрд долараў. Гэта чацвёрты крэдытны транш. Дагэтуль Украіне ніколі не ўдавалася зайсці так далёка ў супрацоўніцтве з фондам — выкананне чарговай крэдытнай праграмы прыпынялася пасля першага, другога ці трэцяга траншу, адзначае УНІАН.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка лічыць, што рашэнне Савета дырэктароў МВФ — гэта “чарговае прызнанне ўкраінскіх рэформаў”. Мільярд долараў паступіць у міжнародныя рэзервы Нацыянальнага банку Украіны, што пасадзейнічае стабільнасці нацыянальнай грашовай адзінкі — грыўны.

Як вядома, Беларусь працяглы час спрабуе атрымаць крэдыт ад МВФ (называюцца сумы да 3,5 млрд долараў), аднак станоўчага выніку пакуль няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі